Дарога. Кормак Макарці

Янушкевіч
К021
50,00
Кормак Макарці "Дарога" — постапакаліпсіс найвышэйшай пробы.
Постапакаліпсіс на нашай планеце. Паўсюль руіны і цемра. Ніводнай птушкі, ніводнай жывёлы, толькі банды здзічэлых ад голаду людаедаў. На фоне мёртвых краявідаў па разбуранай зямлі вандруюць дзве ледзь заўважныя фігуры — бацька і сын. Наперадзе іх чакае поўная небяспекі дарога ў невядомае, вакол іх — свет мёртвай надзеі, адчаю і страху, а ў іх саміх яшчэ засталася тлеючая любоў...
Як нікому іншаму, Кормаку Макарці ўдалося паказаць жудаснае пекла апакаліпсісу, якое нас можа чакаць. Гэтая кніга чытаецца з камяком у горле і поўным жаху захапленнем. «Дарога» — прыклад бязлітаснага рамана пра падарожжа бацькі і сына ў знішчаным дашчэнту свеце, які дае цвёрдую надзею на лепшае нават у самых беспрасветных варунках існавання.
Адзін з найлепшых твораў амерыканскай літаратуры XXI стагоддзя, уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй у 2007 годзе. Па сённяшні дзень «Дарога» трывала застаецца ў спісах сусветных бестселераў, а за яе аўтарам замацавалася слава выбітнага пісьменніка сучаснасці.

Жанр: Пераклад

Вокладка: Цвёрдая

Мова: Беларуская

lwh: 130x200x30 mm

Weight: 100 g

Made on
Tilda