Anarche in the Ukr. Сяргей Жадан

Skaryna Press
К123
45,00

Пераклад з украінскай Алега Жлуткі.
Anarchy in the UKR — кніга аб часах, якія бывае няпроста ўявіць тым, хто ў іх не жыў. Аб пары без інтэрнэту і мабільнікаў, аб тым пераломе, калі пануючыя паўсюль чырвоныя сцягі ды лозунгі КПСС раптоўна пачалі траціць сваю актуальнасць, саступаючы нефармальным аб'яднанням і вулічным тусоўкам, калі на шырокі прастор выйшлі чарнуха, эзатэрыка, а з імі — няўрымслівыя прадпрымальнікі, якія спрабавалі на ўсім гэтым зарабіць. Жаданавыя нататкі рэзкія, непрычасаныя, яны часта руйнуюць адрэтушаваныя карціны мінулага, якія праз нейкі час могуць складвацца нават у непасрэдных сведкаў падзей. У гэтым іх каштоўнасць.
Кніга выходзіла па-беларуску ў 2012 г. У 2014 г. аўтар перавыдаў "Анархію"адрэдагаваўшы свой першапачатковы тэкст, у выніку чаго твор стаў яшчэ больш выразным. Новы беларускі пераклад адлюстроўвае форму, у якой украінскі твор існуе сёння.

Жанр: Пераклад

Вокладка: Мягкая

Мова: Беларуская

lwh: 130x200x30 mm

Weight: 100 g

Made on
Tilda