Апошняя кніга Пана А. Альгерд Бахарэвіч

Янушкевіч
К038
55,00

«Я зайздрошчу дзецям. Ім дазволена верыць у казкі, а нам не. Больш за ўсё на сьвеце дарослыя любяць казкі, але людзям сорамна ў гэтым прызнацца», — кажа герой новай кнігі вядомага беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча. Каб сплаціць доўг крэдытору, пісьменнік-даўжнік піша казкі — і цэлы месяц кожны вечар чытае іх бессаромным дарослым. З кожным днём казачны свет апавядальніка робіцца ўсё больш рэальным, а рэальнасць, у якой адбываецца дзея, пачынае ўсё больш ператварацца ў казку — так што ўрэшце мяжа між фантазіяй і явай канчаткова сціраецца.
Бахарэвіч у «Апошняй кнізе пана А.» зноў расчыняе дзьверы ў свой мастацкі свет: так падманліва знаёмы нам з навакольнай штодзённасці і так дзівосна нерэальны, трывожны, чароўны і страшны.
Першае выданне рамана выйшла ў чэрвені 2020 года і ўжо праз некалькі месяцаў стала сапраўдным бестселерам.

Жанр: Проза

Вокладка: Мягкая

Мова: Беларуская

lwh: 130x200x30 mm

Weight: 100 g

Made on
Tilda